27 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзінскія футбалісты страйкуюць праз запазычанасць у заробках

16
Жодзінскія футбалісты страйкуюць праз запазычанасць у заробках

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі адзначыўся пратэстамі гульцоў.

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» выйшлі на поле перад матчам супраць «Шахцёра» (0:1) у футболках з пытальнікам на спіне і надпісам «Ці патрэбны футбол у Жодзіне?», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Прычынай такога пратэсту, як кажуць, стала нестабільная сітуацыя ў клубе.

- Так, мела месца такая акцыя з боку гульцоў, - распавёў дырэктар «Тарпеда-БелАЗ» Міхаіл Хлус. - На жаль, у клуба перад гульцамі ёсць запазычанасць. Прычын шмат, у тым ліку фінансаванне клуба фундатарамі не ў той суме, у якой хацелася б. А тых сродкаў, якія клуб зарабляе з дапамогай рэкламы і продажу квіткоў, на ўсё не стае. Часткова заробкі выплачваюцца паводле бюджэтных нормаў. Паводле гэтых нормаў запазычанасць складае пад месяц-паўтары. Калі ў поўнай суме лічыць, то больш. Заснавальнікі клуба прыкладаюць максімум намаганняў для выпраўлення сітуацыі і абяцаюць, што неўзабаве ўся завінавачанасць будзе сплачаная, і становішча стабілізуецца.

Сітуацыя зразумелая, бо беларускі аўтамабільны гігант у выніку першага квартала гэтага года трапіў у лік стратных прадпрыемстваў краіны. Паводле звестак Мінфіна, чыстыя страты за першыя тры месяцы склалі 12 мільёнаў даляраў. Хіба ім да футбола?

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках