1 траўня 2024, Серада, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія танкі стаяць ля беларуска-ўкраінскай мяжы

64
Расейскія танкі стаяць ля беларуска-ўкраінскай мяжы

РФ трымае на мяжы з Украінай 50 тысяч вайскоўцаў, танкі і самалёты.

Пра гэта сведчаць аператыўныя звесткі групы "Інфармацыйны супраціў", якія апублікаваў Дзмітрый Тымчук.

Паводле гэтых звестак, ля мяжы насупраць Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей Расея засяродзіла:

19,3 тысячы вайскоўцаў, 100 танкаў, амаль 1200 баявых браніраваных машын (ББМ), блізу 300 адзінак артылерыі, амаль 170 самалётаў, 98 гелікоптэраў.

На тэрыторыі Беларусі засяроджана 2600 расейскіх вайскоўцаў, амаль 30 танкаў, блізу 120 ББМ, амаль 40 адзінак артылерыі, 41 самалёт і 20 гелікоптэраў.

На тэрыторыі Прыднястроўя базуецца амаль 3 тысячы расейскіх вайскоўцаў і 30 ББМ.

У акупаваным Крыме групоўка войскаў РФ налічвае амаль 22 тысяч вайскоўцаў, блізу 30 танкаў, 300 ББМ, 32 самалёта і 55 гелікоптэраў.

Як вядома, у пятніцу сакратар РНБА Андрэй Парубій заяўляў, што Расея схлусіла аб адводзе войскаў ад межаў з Украінай.

Паводле ягоных слоў, войскі РФ правялі ратацыю і цяпер акопваліся недалёка ад украінскай мяжы.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках