1 траўня 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Яны выбралі вайну, і мы адкажам на гэта

35
Пётр Парашэнка: Яны выбралі вайну, і мы адкажам на гэта

Прэзідэнту Украіны даклалі пра паспяховую аперацыю вызвалення Мікалаеўкі ў Данецкай вобласці ад тэрарыстаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Пятра Парашэнкі. Аперацыя праходзіла пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Віктара Мужэнкі.

«Падчас аперацыі ў палон захоплена больш за 50 баевікоў, сярод якіх ёсць грамадзяне Расеі, на чале з лідарам, мянушка якога Скарпіён. Вызвалены 150 жанчын і дзяцей, якія больш за двое сутак знаходзіліся ў склепе Дома культуры Мікалаеўка, і якіх баевікі збіраліся выкарыстоўваць у якасці жывога шчыта. у баевікоў пачалася паніка. Вызваленым закладнікам прапануюць аздараўленне», - гаворыцца ў паведамленні.

Парашэнка адзначыў высокі ўзровень правядзення баявой аперацыі. «Наша мэта - мір, але мы вымушаныя ваяваць для дасягнення гэтай мэты», - сказаў ён, падкрэсліўшы, што цягам дзеяння рэжыму спынення агню сепаратысты мелі магчымасць выбраць мір, здаць зброю і вызваліць закладнікаў. «Яны выбралі вайну, і мы будзем на гэта адказваць», - сказаў Парашэнка.

Як паведамлялася, раней міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паведаміў аб паспяховай зачыстцы Мікалаеўкі ад тэрарыстаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках