1 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы адправяць «нефрытавага зайца» на Марс

4
Кітайцы адправяць «нефрытавага зайца» на Марс

Галоўны канструктар кітайскага месяцахода спадзяецца, што палепшаная версія ягонага тварэння будзе адпраўленая на Марс.

«Я спадзяюся, што яшчэ да таго, як я пайду на пенсію, кітайцы пачнуць даследаваць Марс, - заявіў Ян Цзя. - Я спадзяюся, што мы зможам паслаць марсаход лепш «нефрытавага зайца» на гэтую планету».

Ян Цзя таксама распавёў, што адчуў роспач, калі «Нефрытавы заяц» страціў сувязь з Зямлёй праз шэсць тыдняў пасля таго, як ён паспяхова дасягнуў паверхні Месяца, піша Lenta.ru.

14 снежня «Нефрытавы заяц» паспяхова выканаў пасадку на Месяцы. Такім чынам, КНР стала трэцяй краінай у свеце, якая запусціла на Месяц свой касмічны апарат. Аднак 25 студзеня на месяцаходу была выяўленая няспраўнасць, і ён страціў сувязь з Зямлёй. Апарат так і не вярнуўся да жыцця пасля халоднай 14-дзённай месячнай ночы.

10 лютага, калі нарэшце наступіў месяцовы дзень, пасля беспаспяховых спробаў актываваць месяцаход кітайскія спецыялісты амаль прызналі паразу. «Гэта як быццам монстар збіраецца праглынуць вас: ваш розум ясны, але вы не можаце рухацца, - распавядае Цзя аб сваіх эмоцыях падчас спробаў ажывіць «Зайца». - Мы зрабілі ўсё, што маглі. Больш нічога не засталося. Напэўна, прыйшоў час сказаць бывай».

Аднак пазней у лютым месяцаход ўсё ж такі ажыў. КНР абвясціла месяцовую місія апарата «поўным поспехам». Аднак тэхнічныя праблемы працягвалі пераследаваць «Нефрытавага зайца». І апошнія справаздачы аб рабоце апарата кажуць, што ён становіцца ўсё больш «слабым».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках