27 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Размова не атрымалася

1
Размова не атрымалася

Актывісту Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антону Жылку, затрыманаму 3 ліпеня «для прафілактычнай гутаркі», судом быў прызначаны адміністрацыйны арышт.

Пра гэта паведамляе праваабаронца Наста Лойка.

Паводле ейных слоў, пакуль дакладна невядома, паводле якога артыкула і на які тэрмін асуджаны Жылка (на фота). «Але я падазраю, што гэта 17.1 (дробнае хуліганства). Яго судзілі 4 ліпеня, у выходны дзень, калі не мелі права судзіць», - цытуе праваабаронцу БелаПАН. 



Як паведамлялася, 3 ліпеня а 9.30 да Жылкі дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі. Яны падкрэслілі, што «гэта не затрыманне, а запрашэнне на прафілактычную гутарку з начальнікам грамадскай бяспекі Партызанскага раёна». Пры гэтым «сыходзіць яны адмовіліся, так што адмовіцца ад «запрашэння»не атрымлівалася». Жылка быў дастаўлены ва УУС Партызанскага раёна Менска. Тое, што адбылося з ім у АГП расцанілі як прэвентыўнае затрыманне ў сувязі з правядзеннем у горадзе 3 ліпеня афіцыйных святкаванняў з нагоды Дня Незалежнасці. 4 ліпеня стала вядома, што затрыманыя 2 ліпеня лідэр грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзіслаў Сяргееў прысуджаныя судом Партызанскага раёна Менска да 10 дзён арышту кожны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках