Беларускія ультрас - украінцам: Трымайцеся, браты, вы не адныя (Відэа)
30- 9.07.2014, 15:29
- 54,885
Падборка фота і відэа з акцый падтрымкі Украіны беларускімі футбольнымі фанатамі.
Акцыі прайшлі ў розны час і з розных нагодаў, аднак былі сабраныя на сайце аб беларускіх ультрас Belultras.by.
«Варта разумець, што кожная такая акцыя, прадугледжвае вельмі вялікую рызыку. Супрацоўнікі правапарадку вельмі сур'ёзна сочаць за гэтым і імкнуцца душыць на корані, усялякія акцыі салідарнасці з украінскім народам. Многія ўдзельнікі, за такія акцыі атрымлівалі арышты. Але, нягледзячы на такія жорсткія меры з боку ўладаў, беларускія фанаты правялі досыць шмат акцый, каб выказаць свой пункт гледжання і перадаць словы падтрымкі ўкраінцам», - нагадваюць футбольныя фанаты.
Самая рэзанансная акцыя была праведзеная фанатамі футбольнага клуба БАТЭ. Пасля гэтай акцыі дваіх яе ўдзельнікаў арыштавалі, на ўсіх астатніх былі складзеныя судовыя пратаколы. Усе найбуйнейшыя беларускія і ўкраінскія СМІ паведамілі аб гэтай акцыі. Была вялізная хваля салідарнасці з боку Украіны.
Графіці фанатаў клуба «Мінск».
Графіці фанатаў менскага «Дынама», якое ўжо на раніцу было зафарбаванае камунальнай службамі.
Фанаты зборнай Беларусі і менскага «Дынама» падчас фанацкага турніру «Еўрафан» у Львове.
Падчас узнагароджання зборнай Беларусі.
Фанаты «Карпат» з падораным беларусамі банэрам у Бразіліі, на матчы Расея - Бельгія.
Сяброўства беларускіх і ўкраінскіх фанатаў.
Супольнае графіці.
Фанаты пінскай «Хвалі» выконваюць хіт «Воіны свету»