21 траўня 2024, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркіна звольнілі з пасады «міністра абароны ДНР»

34
Гіркіна звольнілі з пасады «міністра абароны ДНР»

Расейскі дыверсант цяпер будзе займаць іншую пасаду.

На сённяшнім пасяджэнні «Савета міністраў» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» задаволілі просьбу аб звальненні з пасады «міністра абароны» Ігара Гіркіна. Як паведамляе прэс-цэнтр сепаратыстаў, звальненне звязанае з ягоным пераходам на іншую працу. Пры гэтым не гаворыцца, якую пасаду ён цяпер будзе займаць.

На пасаду «міністра абароны» прызначылі Уладзіміра Конанава. «Гэтае прызначэнне вынесенае на зацвярджэнне «вярхоўнага савета ДНР». Акрамя таго, першым намеснікам Конанава могуць прызначыць Мікалая Стралкова», - сказана ў паведамленні прэс-цэнтра ДНР.

Напярэдадні была інфармацыя, што Ігар Гіркін цяжка паранены. У кіраўніцтве ДНР яе зняпраўдзілі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках