19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскосмас просіць $640 мільёнаў на абарону чалавецтва ад астэроідаў

27
Раскосмас просіць $640 мільёнаў на абарону чалавецтва ад астэроідаў

Агенцтва ва ўмовах дэфіцыту бюджэту запытала ва ўрада РФ 2,3 трыльёна расейскіх рублёў.

Запыт зроблены ў рамках Федэральнай касмічнай праграмы на 2016-2025 гады. У яе, у прыватнасці, уваходзіць сістэма абароны планеты ад астэроідаў, камет ды іншых касмічных аб'ектаў. Яна, як чакаецца, абыдзецца ў 23 мільярды рублёў (амаль $640 мільёнаў і будзе гатова да 2025 года).

Як гаворыцца ў дакуменце, які касмічнае агенцтва адправіла ў кабінет міністраў, прапануецца стварыць "сродкі забеспячэння дастаўкі і ўздзеяння на аб'екты, якія набліжаюцца да Зямлі па небяспечнай траекторыі, з мэтай змены іх арбіт для выключэння сутыкнення з планетай", піша "Інтэрфакс". У лік такіх сродкаў уваходзяць і касмічныя апараты-прыбіральнікі, прызначаныя для ліквідацыі з арбіты буйнога смецця, напрыклад спадарожнікаў, якія выйшлі з ладу.

У сістэму таксама ўваходзіць і наземны комплекс кіравання, а таксама комплекс для адпрацоўкі тэхналогій барацьбы з касмічным смеццем. Адзначаецца, што праект супрацьастэроіднай абароны будзе развівацца на базе аўтаматызаванай сістэмы папярэджання аб небяспечных сітуацыях у калязямной касмічнай прасторы, якая працуе пры Цэнтры кіравання палётамі (ФДУП ЦНДІ) Раскосмаса.

Некалькі дзён таму СМІ даведаліся, што змагацца з астэроідамі будуць і супрацоўнікі МНС РФ. 14 жніўня на сайце дзяржзакупак яны размясцілі тэндэр на распрацоўку "інфармацыйна-аналітычнай сістэмы маніторынгу небяспечных нябесных целаў і планавання процідзеяння астэроідна-каметнай небяспекі". Максімальны кошт кантракту складае 6,4 мільёна рублёў. Пераможца тэндэру, як гаворыцца ў заяўцы, павінен "распрацаваць методыкі, алгарытмы і дэманстрацыйную мадэль сістэмы аўтаматызаванага збору каардынатнай і некаардынатнай інфармацыі для небяспечных нябесных целаў", "спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для даследавання эвалюцыі небяспечных нябесных цел", "методыкі і мадэлі для ацэнкі магчымага ўзаемадзеяння нябесных целаў з атмасферай Зямлі і паверхняй","асноўныя прынцыпы і структуру банка звестак наступстваў ад падзення нябеснага цела на пэўную тэрыторыю" і "прапановы для мер абароны насельніцтва і тэрыторый ад астэроідна-кометнай небяспекі".

Аб неабходнасці абароны ад астэроідаў актыўна загаварылі пасля таго, як у лютым 2013 года ў Чэлябінскай вобласці ўпаў Чабаркульскі метэарыт. Абышлося без ахвяр, аднак пацярпелі больш за паўтары тысячы чалавек. Ад выбухной хвалі пашкоджанні атрымалі каля сямі тысяч будынкаў. Агульная шкода перавысіла 1,2 мільярда рублёў. Экспэрты неаднаразова сцвярджалі, што калі б касмічнае цела ўпала на сам Чэлябінск, а не ў возера Чабаркуль за 80 кіламетраў ад яго, то магла б адбыцца сапраўдная катастрофа.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках