27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Я ў неўразуменні

28
Марына Адамовіч: Я ў неўразуменні

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, які ўжо больш за тры з паловай гадоў знаходзіцца ў турме, здзіўленая прыездам у Менск кіраўніцтва ЕЗ і Украіны.

Пра гэта Марына Адамовіч заявіла сайту charter97.org.

- На ўчорашні саміт у Менск прыехалі прадстаўнікі ЕЗ і прэзідэнт Украіны. Лукашэнка як ініцыятар гэтай сустрэчы цяпер называецца ў некаторых СМІ «дэмакратам у параўнанні з Пуціным» і актыўна піярыцца на гэтым. Пры гэтым ваш муж, як і іншыя палітвязні, доўгі час сядзіць у турме. Якія пачуцці у вас выклікае новае амплуа дыктатара?

- Я стараюся не ўспрымаць эмацыйна такога роду рэчы, бо сама па сабе падзея выклікае ў мяне толькі здзіўленне. У маім уяўленні агрэсары не могуць дыктаваць ўмовы міжнароднай супольнасці. Я не чытала, на шчасце, тых СМІ, у якіх Лукашэнка падаецца як дэмакратычны лідэр. Відавочна, гаворка ідзе пра якую-небудзь БелТА. Я, безумоўна, чакала ад Еўразвязу якога-небудзь рэверансу ў бок таго, што Беларусь будзе выкарыстоўвацца ў гэтым выпадку толькі як пункт, які задавальняе ўсе бакі для правядзення перамоў. Штосьці такое прагучала да сустрэчы, але не магу сказаць, што мяне гэта радуе, таму што я здзіўляюся з нагоды самога фармату.

Мне могуць быць зразумелыя матывы Парашэнкі аб ягонай прапанове Лукашэнка выдзеліць месца для правядзення гэтай сустрэчы. Мне могуць быць зразумелыя матывы і іншых бакоў перамоваў. Але не магу сказаць, што я гэта прымаю. Я не чакала эфекту ад такога роду сустрэч і не разумею, як можна размаўляць з агрэсарам.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч - адзіны з былых кандыдатаў у прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца ў турме. Статкевіч асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасля выбараў 19 снежня 2010 года, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. Утрымліваюць Мікалая Статкевіча ў закрытай магілёўскай турме.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках