27 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Украіна бярэ курс на ўступленне ў NАТО

80
Арсень Яцэнюк: Украіна бярэ курс на ўступленне ў NАТО

Законапраект аб адмене пазаблокавага статусу Украіны прапанаваны на разгляд парламенту.

Аб гэтым піша УНІАН.

Кабінет міністраў уносіць на разгляд Вярхоўнай Рады законапраект аб адмене пазаблокавага статусу Украіны і аб аднаўленні курсу краіны на сяброўства ў NАТO. Пра гэта заявіў на пасяджэнні ўрада прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк. «Урад Украіны прапаноўвае на разгляд парламента закон аб адмене пазаблокавага статусу Украінскага дзяржавы і аб аднаўленні курсу Украіны на сяброўства ў NАТO», - адзначыў ён.

Са слоў Яцэнюка, згодна з законапраектам, «асноўная мэта і адзіная мэта Украіны ў замежнай палітыцы - гэта здабыццё сяброўства ў Еўрапейскім Звязе». «Гэты законапраект забараняе ўкраінскай дзяржаве прымаць пастановы аб сяброўстве ва ўсякіх іншых эканамічных, палітычных або вайсковых саюзах, якія супярэчаць асноўнай мэце Украіны - гэта сяброўства ў Еўрапейскім Звязе. Пасля прыняцця гэтага закона гэта азначае, што Украіне будзе забаронена (сяброўства) як у Мытным, так і ў Еўразійскім, так і іншых рознага роду так званых «саюзах», якія, па сутнасці сваёй, з'яўляюцца нічым іншым, як Савецкім Саюзам імя Расейскай Федэрацыі», - падкрэсліў Яцэнюк.

«Звяртаемся да прэзідэнта Украіны вызначыць гэты законапраект як неадкладны, як вызначана пастановай РНБА, і да ўкраінскага парламенту - разгледзець яго неадкладна», - сказаў прэм'ер.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках