27 красавiка 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты патрабуюць на перамовах у Менску легалізацыі «Новаросіі»

77
Сепаратысты патрабуюць на перамовах у Менску легалізацыі «Новаросіі»

У сталіцы Беларусі праходзіць чарговая сустрэча «кантактнай групы» што да Украіны.

Прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый «ЛНР» і «ДНР» апублікавалі сваю перамоўную пазіцыю, паведамляе ІТАР-ТАСС.

На іх думку, толькі «раўнапраўныя перамовы з'яўляюцца адзіным прымальным спосабам развязання канфлікту і аднаўлення міру». Яны таксама заявілі, што ў сваёй пазіцыі зыходзяць з прынцыпаў, выпрацаваных на жэнеўскай сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, Расеі, ЗША і ЕЗ 17 красавіка 2014.

У прыватнасці, «ЛНР» і «ДНР» патрабуюць прызнання асаблівага статусу «іх тэрыторый», спынення антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскіх сілавікоў для правядзення выбараў і прызнання статусу расейскай мовы.

Яны таксама настойваюць на асаблівым статусе для сваіх узброеных фарміраванняў і праве прызначэння пракурораў і суддзяў. Адначасова, на іх думку, неабходна правесці безумоўную амністыю для ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў.

«ЛНР» і «ДНР» патрабуюць таксама асаблівага парадку вядзення замежнаэканамічнай дзейнасці з улікам паглыблення інтэграцыі з Расеяй і Мытным саюзам.

У выпадку выканання гэтых патрабаванняў тэрарысты гарантуюць, што «прыкладуць максімум намаганняў для падтрымання міру, захавання адзінай эканамічнай, культурнай і палітычнай прасторы Украіны і ўсёй прасторы расейска-ўкраінскай цывілізацыі».

Нагадаем, сустрэча кантактнай групы ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Украіны, РФ, АБСЕ, а таксама тэрарыстаў, праходзіць сёння ў Менску.

Падчас саміту, які прайшоў 30 жніўня ў Брусэлі, прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў перамовах возьмуць удзел афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, амбасадар Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і другі прэзідэнт краіны Леанід Кучма. Учора стала вядома, што самаабвешчаную Данецкую народную рэспубліку на іх будзе прадстаўляць «віцэ-прэм'ер» Андрэй Пургін.

Пётр Парашэнка мяркуе, што аднаўленне працы «кантактнай групы» будзе спрыяць эфектыўнай імплементацыі мірнага плана для Данбаса і ўрэгуляванні сітуацыі шляхам перамоваў.

Са слоў Парашэнкі, стораны павінны абмеркаваць пытанне вызвалення закладнікаў, якія незаконна ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі, працу маніторынгавай місіі АБСЕ на ўкраінска-расейскай мяжы і фармат спынення агню.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках