Фотафакт: Cямён Сямёнчанка ўпершыню зняў балаклаву
40- 1.09.2014, 15:52
- 79,983
Камандзір дабравольніцкага батальёна "Данбас" Сямён Сямёнчанка зняў сваю балаклаву падчас свайго брыфінгу ў Днепрапятроўскай адміністрацыі.
"Я ніколі не баяўся, я перажываў за сям'ю, цяпер яна ў бяспецы і я не баюся", - сказаў Сямён Сямёнчанка, паведамляюць podrobnosti.ua.
Раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк узнагародзіў ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені камандзіра батальёна "Данбас" Сямёна Сямёнчанку за асабістую мужнасць, праяўленую ў баях.