27 красавiка 2024, Субота, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія збіраецца заблакаваць удзел Расеі ў саміце G20

20
Аўстралія збіраецца заблакаваць удзел Расеі ў саміце G20

На саміце NATO Аўстралія прапануе выключыць Расею з G20.

Аўстралія збіраецца выкарыстоўваць саміт NATO ва Уэльсе, запланаваны на 4-5 верасня, каб атрымаць згоду краін «дваццаткі» на блакаванне ўдзелу прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў сустрэчы G20 у Брысбене ў лістападзе, паведамляе The Australian Financial Review.

Аўстралія з'яўляецца гаспадаром сустрэчы «дваццаткі», але не можа сама, без кансэнсусу сярод сябраў групы, развязаць пытанне аб незапрашэнні кагосьці з лідэраў, піша «Інтэрфакс».

У G20 уваходзяць Аўстралія, Аргенціна, Бразілія, Вялікабрытанія, Нямеччына, Індыя, Інданезія, Італія, Канада, КНР, Мексіка, Расея, Саудаўская Аравія, ЗША, Турцыя, Францыя, Паўднёвая Карэя, ПАР, Японія і Еўрапейскі звяз. На G20 прыходзіцца 90% сусветнага ВУП.

З краін «дваццаткі» у NATO уваходзяць Вялікабрытанія, Італія, Канада, ЗША, Францыя, Турцыя і Нямеччына, аднак у саміце будуць удзельнічаць таксама дэлегацыі іншых краін, у тым ліку Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Японіі, а таксама ЕЗ.

Міністарка замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп сказала ў інтэрв'ю газеце, што галоўнымі тэмамі саміту ў Кардыфе стануць Ірак, Сірыя і крызіс ва Украіне. З яе слоў, будзе, у прыватнасці, узнятае пытанне пра няўдзел расейскага лідэра ў будучым саміце ў Брысбене, і гэтая тэма, з яе слоў, можа апынуцца ў цэнтры ўвагі.

У прыватнасці, міністр збіраецца абмеркаваць гэтае пытанне з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і міністрам абароны ЗША Чакам Хэйгелам, якія нядаўна ўдзельнічалі ў сустрэчах на міністэрскім узроўні і добразычліва паставіліся да ідэі не запрашаць расейскага лідэра, калі Масква не зменіць сваёй пазіцыі ва ўкраінскім крызісе, піша газета.

Урад Аўстраліі ў панядзелак пашырыў санкцыі супраць Расеі ў сферы абароны, фінансаў і нафтагазавай прамысловасці. Гэтыя меры прадугледжваюць забарону на экспарт у Расею ўзбраення, абсталявання для нафтагазавай сферы, абмежаванне доступу дзяржаўных банкаў РФ на аўстралійскі рынак капіталу, забарона на інвестыцыі ў Крым або на гандаль з рэспублікай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках