16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рычард Брэнсан прапанаваў супрацоўнікам Virgin неабмежаваны адпачынак

7
Рычард Брэнсан прапанаваў супрацоўнікам Virgin неабмежаваны адпачынак

Уладальнік групы кампаній Virgin, прапануе сваім падначаленым столькі часу на адпачынак, колькі ім спатрэбіцца.

На сваім сайце ён напісаў, што супрацоўнікі яго галаўнога кампаніі "могуць сыходзіць у адпачынак тады, калі пажадаюць, і настолькі, наколькі захочуць". Ён дадаў, што работнікам няма сэнсу прасіць дазволу ў начальства або паведамляць, калі яны вернуцца. Сэнс новаўвядзення ў тым, што адсутнасць аднаго чалавека не адаб'ецца на працы ўсёй кампаніі, паведамляе BBC.

Рычард Брэнсан сказаў, што ідэя яму прыйшла пасля таго, як яго дачка даслала нататку пра падобную палітыку ў амерыканскай кампаніі Netflix, вытворцы серыялаў.

"Сам работнік вызначае, калі ўзяць некалькі гадзін, дзён, тыдняў ці месяцаў на адпачынак, - напісаў брытанскі мільярдэр. - Я зыходжу з таго, што работнікі пойдуць у адпачынак толькі ў тым выпадку, калі і яны самі, і ўся каманда на 100% ўпэўненыя, што іх адсутнасць не пашкодзіць бізнэсу і іх кар'еры".

Не абавязкова з 9 да 5

Брэнсан распавёў, што ён пакуль увёў гэтае правіла ў Вялікай Брытаніі і ЗША, дзе "палітыка прадстаўлення адпачынкаў можа быць асабліва суровай". Калі ўсё пойдзе добра, ён будзе заахвочваць увядзенне падобнай палітыкі і ў даччыных кампаніях.

"Мы павінны засяродзіцца на тым, што людзі робяць, а не на тым, колькі яны праводзяць часу ў офісе. Гэтак жа як у нас адсутнічае палітыка рэгулявання працоўнага дня з 9 да 5, нам не трэба абмяжоўваць і адпачынкі", - сказаў ён.

У Virgin Group працуе больш за 50 тысяч чалавек. Офісы кампаніі адкрытыя ў больш чым 50 краінах свету.

Рычард Брэнсан заснаваў Virgin ў 1970 годзе. Пачаўшы з дастаўкі музычных пласцінак, яго кампанія сёння ўключае ў сябе тэлекамунікацыйны бізнэс, бізнэс у сферы падарожжаў і фінансавых паслуг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках