Кіеў пачаў адпраўляць бранятэхніку на мяжу з Расеяй
17- 27.09.2014, 14:42
- 24,568
Кіеў адправіў у зону антытэрарыстычнай аперацыі першую партыю бранятэхнікі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежнслужбы Украіны.
«Сёння з тэрыторыі адной з вайсковых частак Дзяржпамежслужбы ў Кіеве ў зону АТА вырушыла браняваная і аўтамабільная тэхніка», - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.
У першай партыі былі 6 бронетранспарцёраў, 8 грузавых аўтамабіляў і 3 мікробусы.
Памежслужба адзначае, што бліжэйшым часам на мяжу і ў зону будзе далей паступаць тэхніка. Наступную партыю Дзяржпамежнслужба адправіць «ужо праз некалькі дзён».
Фота з архіву