21 траўня 2024, aўторак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нядбайных бацькоў у Менску адправілі падмятаць вуліцы

8
Нядбайных бацькоў у Менску адправілі падмятаць вуліцы

У штаце сталічных ЖЭС і ЖЭУ ў якасці рабочых для комплекснай уборкі (РКУ) знаходзіцца амаль 450 абавязаных асоб - гэта кожны 11-ы дворнік.

Як паведамілі "Менск-навіны" ў ГА "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" (МГЖГ), паводле стану на 31 снежня 2014 года ў ЖЭС і ЖЭУ працавалі 5.457 РКУ. З іх 457 - абавязаныя асобы (яшчэ 1 работнік гэтай катэгорыі быў заняты на структурным прадпрыемстве МГЖГ "Экарэс").

Са слоў намесніка генеральнага дырэктара МГЖГ Аляксея Герасімчыка, большасць з іх перыядычна парушаюць працоўную дысцыпліну: не выходзяць на працу, няякасна выконваюць абавязкі. Пры гэтым падставай для іх звальнення ў адпаведнасці з Дэкрэтам №18 ад 24 лістапада 2006 года з'яўляецца "ўхіленне абавязанай асобы ад з’яўлення на працу, якое складае дзесяць і больш рабочых дзён на працягу трох месяцаў...".

З 2006 года ў жыллёвыя службы была накіраваная 1781 абавязаная асоба. З іх 127 так і не прыступілі да працы, знаходзяцца ў вышуку; 1196 звольненыя паводле выраку суда ці знятыя з уліку.

- За абавязанымі асобамі арганізаваны пастаянны нагляд з боку ЖРЭА, РУУС, раённых аддзелаў працаўладкавання, - адзначыў Аляксей Герасімчык. - Двары і пад'езды, якія яны прыбіраюць, таксама знаходзяцца на асаблівым кантролі. Калі такі дворнік не з'явіўся на працу, яго ўчастак прыбірае ўся брыгада РКУ. Ёсць станоўчыя прыклады, калі абавязаныя асобы пачынаюць новае жыццё, развітваюцца са спіртным, добра працуюць і аднаўляюць сем'і. У такіх выпадках жыллёвыя арганізацыі як працадаўцы аказваюць ім пасільную дапамогу. На жаль, на шлях выпраўлення становяцца адзінкі.

На канец мінулага года найбольшая колькасць абавязаных асоб зарэгістраваная ў жыллёвых службах Заводскага і Маскоўскага ЖРЭА - 73 і 68 чалавек адпаведна. Найменшая - у ЖРЭА Цэнтральнага раёна: 19.

Абавязаныя асобы - гэта нядбайныя бацькі, якія, згодна з дэкрэтам №18, павінны кампенсаваць расходы дзяржавы на ўтрыманне іх дзяцей, якія знаходзяцца ў школах-інтэрнатах і іншых спецустановах, апякунскіх і прыёмных сем'ях. Такіх грамадзян прымусова працаўладкоўваюць на розныя камунальныя прадпрыемствы на працы, якія не патрабуюць спецыяльных прафесійных навыкаў, у асноўным у ЖЭС - прыбіраць двары і пад'езды.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках