Пяць беларусаў выступяць на ЧС у фрыстайле
- 14.01.2015, 15:09
- 4,916
Пяцёра беларускіх фрыстайлістаў возьмуць удзел у чэмпіянаце свету, які пачынаецца 14 студзеня ў аўстрыйскім Крайшбергу.
Беларусь прадставяць Максім Гусцік, Дзяніс Осіпаў, Станіслаў Гладчанка, Ганна Гуськова і Аляксандра Раманоўская, піша БелаПАН.
У кваліфікацыі ўдзельнікі спаборніцтваў будуць здзяйсняць дзве спробы, паводле вынікаў якіх 12 наймацнейшых адбяруць у вызначальны этап. На наступным этапе з вынікаў адной спробы адсеюцца чатыры спартоўцы з найгоршымі вынікамі. У наступнай спробе - яшчэ двое. Астатняя шасцёрка разыграе медалі.
Кваліфікацыйныя этапы праходзяць ужо сёння.