27 красавiка 2024, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі заплацяць беларусы за абмежаванні на імпарт?

6
Колькі заплацяць беларусы за абмежаванні на імпарт?

На чые плечы ляжа ўвазны ПДВ, калі дзеянне ўказу №361 будзе прадоўжанае на 2015 год?

Не варта драматызаваць сітуацыю вакол падаўжэння мараторыя на залік ўвазнога ПДВ для імпарцёраў і называць гэта «ганеннямі на імпарт» або «смерцю ад ПДВ», мяркуюць аналітыкі праекта «Кошт урада». Ад імпарту ў кожным выпадку ніхто не адмовіцца, а выдаткі лягуць на бізнэс і звычайных грамадзян, піша «Завтра твоей страны».

Іншае пытанне, колькі заплацяць беларусы за гэтую ініцыятыву ўрада, якая з'яўляецца, фактычна, увядзеннем своеасаблівага падатку на імпартныя аперацыі?

З пункту гледжання бізнэсу, абыход усялякага абмежавання або перашкоды каштуе грошай. Няхай гэта будзе дадатковая справаздача, неадэкватнае бюракратычнае правіла, патрэба атрымання ліцэнзіі - усё гэта выяўляецца ў выдатках бізнэсу па найму дадатковага персаналу, аплаце дзяржаўных мыт ці нават хабару чыноўніку, якія пасля бізнэс пераносіць на пакупнікоў за кошт росту коштаў.

Разлічыць суму павелічэння нагрузкі нескладана. Паводле афіцыйных звестак, апублікаваных на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі за 9 месяцаў 2014 года, выплачаны падатак на дададзеную вартасць на тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі, склаў 51 376,4 мільярда беларускіх рублёў. Калі выказаць здагадку, што ўвазны ПДВ плаціцца раўнамерна, тады бізнэсу трэба мець на абаротных сродках дадаткова 17 125,5 мільярда беларускіх рублёў, каб бясплатна пракрэдытаваць урад на 90 дзён.

Працэнтныя стаўкі крэдытаў на гэты момант выраслі да 50% гадавых і вышэй. Але ўсё яшчэ можна знайсці і прапановы па 42%. Іх і возьмем за аснову для разлікаў. Такім чынам, бізнэсу сумарна давядзецца панесці дадатковыя выдаткі ў суме 7 192,7 мільярда беларускіх рублёў у год.

Гэта і ёсць кошт абыходу абмежавання на імпарт для бізнэсу, які ён затым перакладзе на канчатковага пакупніка.

Але што такое 7 192,7 мільярда беларускіх рублёў у год?

Паводле падлікаў аналітыкаў праекта, гэтая сума ўтрая перасягае павелічэнне падатковай нагрузкі за кошт падвышэння падаходнага падатку на 1%, і ў чатыры разы - суму, сабраную з аўтаўладальнікаў ў выглядзе дзяржаўнай мыты на допуск да ўдзелу ў дарожным руху ў 2014 годзе.

Такі кошт пастаноў урада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках