Старшыня СБУ: Расея скупляе палітычных прыхільнікаў у Еўропе
6- 10.10.2015, 15:31
- 10,562
На гэта выдаткоўваюцца велізарныя грошы.
Пра гэта старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак заявіў на прэс-канферэнцыі на базе цэнтра падрыхтоўкі СБУ ў сяле Пяціхаткі Кіеўскай вобласці, піша УНІАН.
"Я нядаўна сустракаўся з партнёрамі, і мы ведаем пра тое, што РФ скупляе, скажам так, палітычных прыхільнікаў у Еўропе, расходуючы на гэта велізарныя сродкі, спрабуючы паставіць Украіну на калені... Расея спаліла ўсю сваю агентуру ўплыву за мяжой. Гэта праўда. І калі прааналізаваць замежныя СМІ, то вы зможаце ўбачыць, хто з палітыкаў тых краін насуперак пазіцыі дзяржавы актыўна выступае ў абарону дзеянняў Расеі, а мы потым проста аналізуем трафік злучэнняў", - заявіў Грыцак.
Ён адзначыў, што нават на Украіне цяпер працуюць прадпрыемствы, якія не робяць нічога для таго, каб пераарыентаваць рынкі збыту ў РФ на нейкія іншыя рэгіёны.
"У нас ёсць маса важных людзей, у якіх ёсць бізнес у Расеі або ў якіх ёсць бізнес, інтэграваны з Расеяй. Мы бачым, як РФ лабуе свае інтарэсы на тэрыторыі Еўропы", - падкрэсліў старшыня СБУ.