27 красавiка 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР: «Прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі не былі дэмакратычнымі

3
Рада БНР: «Прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі не былі дэмакратычнымі

«Выбары», праведзеныя 11 кастрычніка, не могуць уважацца за справядлівыя і дэмакратычныя волевыяўленнем беларускага народа, а іх вынікі не маюць юрыдычнай сілы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Крыніца».

Рада БНР звяртае ўвагу на тое, што для вядзення выбарчай кампаніі не былі створаныя раўнапраўныя ўмовы. Агульнанацыянальныя дзяржаўныя СМІ цягам выбарчай кампаніі выконвалі прапагандысцкія задачы на карысць кандыдата Александра Лукашэнкі, гаворыцца ў паведамленні.

У заяве падкрэсліваецца, што цэнтральныя і мясцовыя выбарчыя камісіі не былі падкантрольныя беларускаму грамадству, працэс падліку галасоў быў цалкам непразрыстым для назіральнікаў, а самі выбары праходзілі ва ўмовах ціску на палітычныя і грамадскія арганізацыі, на недзяржаўныя СМІ, пры агульнай адсутнасці дэмакратычнага палітычнага працэсу ў краіне.

Рада БНР адзначае, што вызваленне палітычных зняволеных, тое, што адбылося напярэдадні выбараў, можа разглядацца толькі як першы крок да нармалізацыі палітычнай атмасферы ў Беларусі.

У заяве робіцца выснова аб тым, што Аляксандр Лукашэнка, які паводле афіцыйных вынікаў абвешчаны пераможцам мінулых выбараў, не з'яўляецца законна абраным прэзідэнтам Беларусі.

Рада БНР заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь забяспечыць грамадзянам Беларусі дэмакратычныя правы і свабоды, стварыць у Беларусі перадумовы для правядзення паўнавартасных свабодных і справядлівых выбараў, пасля чаго правесці ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны і міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі перавыбары ва ўсе органы дзяржаўнай і мясцовай улады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках