27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За акцыю ў дзень «выбараў» працоўнага з Ліды аштрафавалі на 720 тысяч рублёў

7
За акцыю ў дзень «выбараў» працоўнага з Ліды аштрафавалі на 720 тысяч рублёў
АРТУР ЖУК
ФОТА: SVABODA.ORG

Гэтая сума складае чатыры базавыя адзінкі.

Прысуд вынесла суддзя Цэнтральнага раёна Менска Таццяна Матыль, паведамляе «Радыё Свабода».

Жыхара Ліды Артура Жука, маладога супрацоўніка менскага завода колавых цягачоў, судзілі за нецэнзурную лаянку падчас акцыі 11 кастрычніка. Пасля суда сваячка актывіста, якая прысутнічала на працэсе, забараніла яму мець стасункі з журналістамі.

«Я выказаўся пару разоў нецэнзурна, і я гэта прызнаў. Тым больш, гэта ёсць на відэа, - сказаў Артур Жук перад судом. - Што будзе, я не ведаю. На працы кажуць: «Працуй, усё нармальна». Але амаль штодня на нейкія перамовы водзяць, пытаюцца, што, як, навошта, намякаюць, што кантракт наўрад ці прадоўжаць. Хвалююцца знаёмыя вельмі моцна, турбуюцца.

Я сказаў тое, што многія хацелі выказаць. Так, трохі перабольшыў у тым, што ўжыў нецэнзурную лексіку, але сказаў тады тое, што думаў, тое ж самае думаю і цяпер. На акцыі нікога з палітыкаў не было, але яны і не патрэбныя ў прынцыпе: усё павінна быць у галовах у людзей, тады нешта будзе».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках