21 траўня 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарку «Маладых дэмакратаў» будуць судзіць за адзіночны пікет у Акцябрскім

12
Лідарку «Маладых дэмакратаў» будуць судзіць за адзіночны пікет у Акцябрскім

У Акцябрскім Гомельскай вобласці 3 лістапада адбудзецца суд у дачыненні да лідаркі моладзевага крыла АГП «Маладыя дэмакраты» Алены Луцковіч.

Апазіцыянерка 30 кастрычніка правяла ў райцэнтры адзіночны пікет: выйшла да мясцовага рынку з плакатам «У мяне ёсць довады, што выбары сфальсіфікаваныя!».

Пасля акцыі Луцковіч адправілася ў раённы аддзел Следчага камітэта, каб перадаць заяву з патрабаваннем правесці праверку вынікаў выбараў у райцэнтры. Раённы следчы камітэт знаходзіцца ў адным будынку з РАУС, і супрацоўнікі міліцыі, пратрымаўшы актывістку амаль тры гадзіны, склалі на яе адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

«З міліцыі мяне адразу ж адвялі ў суд, але я адмовілася даваць сведчанні на сябе, таму пасяджэнне адклалі да аўторка, у суд выклічуць сведак - супрацоўнікаў міліцыі», - паведаміла БелаПАН Луцковіч.

Паводле ейных слоў, правядзенне пікету на рынку выклікала цікавасць у мясцовых жыхароў. «Большасць падтрымлівалі, згаджаліся, што выбары фальсіфікаваныя, маўляў, усе пра гэта ведаюць. Казалі: мы ўсё разумеем, толькі зрабіць нічога не можам. Былі і такія, што негатыўна выказваліся, згадваючы падзеі ва Украіне», - адзначыла актывістка.

Алена Луцковіч і Андрэй Павук, які таксама назіраў на ўчастку №2, накіравалі заявы з патрабаваннем правесці праверку неадпаведнасці пратаколаў участковай камісіі і ЦВК у пракуратуру - раённую, абласную і генеральную. З інстанцый прыйшоў адказ, што заяўнікі не паспелі ў 10-дзённы тэрмін абскарджання, таму іх скаргі не былі разгледжаныя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках