У Берасцейскай вобласці выпаў снег?
4- 21.05.2024, 21:50
- 11,656

Відэа.
Зусім хутка лета, тэмпература ўжо ў траўні паступова становіцца падобнай на летнюю, цёпла, да плюс 25 градусаў днём. І нараўне з гэтым назіраюцца і кліматычныя нечаканкі. На гэты раз размова не пра навальніцы, а пра снег. Сёння ў Берасцейскай вобласці ўздоўж трасы быў заўважаны снег, дакладней, прыцярушаная снегам дарога. Падпісчыкі Telegram-канала «Брэсцкі веснік» падзяліліся відэа.
У публікацыі гаворыцца, што снег «знялі» на адрэзку трасы паміж Баранавічамі і Івацэвічамі.
«Злёгку прыцярушыла», – піша Telegram-канал #1 рэгіён.