19 жнiўня 2026, Серада, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ паразілі рэтранслятар для «Гераняў» у Крыме, маст і тры склады дронаў

ЗСУ паразілі рэтранслятар для «Гераняў» у Крыме, маст і тры склады дронаў

Генштаб ЗСУ паведаміў падрабязнасці.

Уначы на 19 жніўня падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдар па аўтамабільным мосце праз раку Малачную ў раёне Малачанска Запарожскай вобласці — гэта збудаванне расійскія войскі выкарыстоўвалі для забеспячэння ваеннай лагістыкі.

Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе ЗСУ.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы паразілі тры склады беспілотнікаў праціўніка — у раёнах Навапятрыкоўкі і Наватроіцкага ў Данецкай вобласці, а таксама ў Лабачаве Луганскай вобласці.

Украінскія воіны таксама паразілі наземны рэтранслятар для кіравання ўдарнымі БПЛА тыпу «Герань»/«Гербера» ў Аленаўцы (часова акупаваны Крым) і пункт кіравання беспілотнікамі ў раёне Верхняга Рагачыка Херсонскай вобласці.

Сярод іншых паражаных аб'ектаў — склад матэрыяльна-тэхнічных сродкаў у Кадыеўцы Луганскай вобласці і раён канцэнтрацыі ўзбраення і вайсковай тэхнікі праціўніка ў Лісічанску.

У Генштабе ўдакладняюць страты акупантаў, праца па ключавых вайсковых мэтах працягваецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках