19 жнiўня 2026, Серада, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска зрабіла дыван з грошай для сяброў на вяселле

9
Беларуска зрабіла дыван з грошай для сяброў на вяселле

На гэта ў яе пайшло чатыры дні.

Відэа з гісторыяй стварэння дывана беларуска выклала ў TikTok. На гэта ў яе пайшло 4 дні і крыху больш за 1000 рублёў, піша выданне Myfin.by.

@corgitsa 4 дні працы ў хвілінным відэа або Гісторыя пра тое, як мы вырашылі падарыць вясельны падарунак лепшым сябрам ❤️ #вяселле #вясельныпадарунак #дывансваімірукамі #дыванручнойпрацы #падарунаксваімірукамі @bublik ♬ Ёлка Все зависит от нас - 🎶🎧🎶

Спачатку дзяўчына размяняла ў банку 1100 BYN на купюры па 5 BYN. Дыван яна вырашыла рабіць з дапамогай плёнкі з будаўнічай крамы і клейкай стужкі. Працу над ім яна назвала кропатлівай і манатоннай.

У выніку атрымалася 21 рад па 50 BYN у кожным. То бок усяго 1050 BYN — не лічачы выдаткаў на стварэнне дывана.

На вяселлі дзяўчына застлала дыван, як дарожку, і прапанавала жаніху прайсціся па «дыване». Судзячы па рэакцыі маладых, падарунак ім спадабаўся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках