6 траўня 2024, панядзелак, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Ва ўладаў няма «плана Б» на 1 студзеня

9
Прадпрымальнікі: Ва ўладаў няма «плана Б» на 1 студзеня
ФОТА: ONLINER.BY

Для Лукашэнкі прадпрымальнікі - пустое месца, нічога не значныя людзі, пра якіх успамінаюць толькі падчас «выбараў».

«Салiдарнасць» высвятляла, ці мае рацыю памочнік Лукашэнкі, які ўсумніўся ў важнасці прадпрымальнікаў для краіны.

Выступаючы ў пачатку тыдня на Форуме прадпрымальніцтва памочнік Лукашэнкі ў эканамічных пытаннях Кірыл Руды адзначыўся неадназначнымі выказваннямі. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што беларускі прадпрымальнік - гэта, «хутчэй за ўсё, мужчына, які займаецца гандлем імпартных тавараў, хутчэй за ўсё, афіцыйна незарэгістраваны, і, хутчэй за ўсё, падаткі не плаціць, калі і плаціць, то няшмат».

Ён таксама адзначыў, што за дзевяць месяцаў з пачатку года «іпэшнікі» заплацілі ў бюджэт толькі 3 трыльёна рублёў, што склала не больш за 2% усіх падатковых паступленняў.

«У сярэднім у месяц ІП плаціць крыху больш за 1 мільёна падаткаў. Калі параўнаць, колькі дзяржава ўкладвае ў адукацыю і ахову здароўя, гэта будзе ў 600 разоў больш, чым дае ІП у бюджэт», - растлумачыў Руды.

Такія выказванні чыноўнікаў прадпрымальнікі тлумачаць «асаблівым стаўленнем» да іх беларускай улады.

«Усе яны ідуць у фарватэры выказванняў і дзеянняў Лукашэнкі», - мяркуе лідар аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектива» Анатоль Шумчанка. - «Ён даў зразумець, што для яго прадпрымальнікі - гэта пустое месца, нічога не значныя людзі, пра якіх успамінаюць толькі падчас «выбараў». Вось чыноўнікі і кажуць, што гэта спекулянты, ад якіх дзяржаве нібыта мала карысці».

Каментуючы рэпліку Рудога, лідар прадпрымальнікаў прывёў у прыклад жанчыну, якую збіраюцца судзіць у Віцебску:

«Цяпер на час нам удалося яе адстаяць - суд вярнуў матэрыялы справы ў падатковую на дапрацоўку. Але глядзіце, што адбываецца - гэтая жанчына з Полацка, Маргарыта Рудкоўская, займаецца бізнэсам з 94-га года. Колькі за гэты час яна заплаціла падаткаў, колькі працоўных месцаў стварыла - а цяпер чалавека давялі да таго, што яна падала на ліквідацыю свайго ІП і збіраецца ехаць Расею да сваякоў працаваць, таму што тут няма такой магчымасці».

Паводле слоў суразмоўцы, цяпер такія выпадкі адбываюцца ва ўсёй краіне:

«У Менску ў гандлёвым цэнтры «Максімус» днямі быў выпадак, калі прыйшоў падаткавік, націснуў на жанчыну-прадпрымальніка, запалохаў яе, што ў яе несапраўдныя дакументы. Тут жа апісалі тавар, выклікалі машыну, і ўсё гэта павезлі незразумела куды і на якой падставе. Добра, што мы запісалі нумар машыны - зараз з юрыстамі будзем разбірацца».

Таксама прадпрымальніцкі лідар падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняй сустрэчы з намеснікам міністра эканомікі Ірынай Касцевіч, з якой абмяркоўвалася праблема гандлю таварамі без суправаджальных дакументаў у 2016 годзе.

«Калі я ў намесніка міністра эканомікі спытаў, ці ёсць у іх які-небудзь «план Б» на 1 студзеня, то зразумеў, што ў іх няма ніякага плана. Гэтым мы адрозніваемся ад заходняга цывілізаванага свету. Менавіта праз такія безадказныя пастановы чыноўнікаў ствараецца безадказная краіна, дзе ўсім пляваць на тое, што будзе заўтра», - падкрэсліў Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года гандаль таварамі лёгкай прамысловасці на беларускіх рынках будзе магчымы толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне тавару. У сувязі з гэтым тысячы прадпрымальнікаў могуць спыніць працу, а шматлікія рынкі і гандлёвыя цэнтры апынуцца без арандатараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках