27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам раздавалі сцяжкі з «Пагоняй»

5
Менчукам раздавалі сцяжкі з «Пагоняй»

Актывісты «Альтэрнатывы» правялі 27 лістапада ў Менску, у раёне Камароўскага рынку, акцыю па раздачы нацыянальнай сімволікі.

Сябры арганізацыі раздавалі мінакам сцяжкі з выявай герба «Пагоня».

Як паведаміў БелаПАН лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан, акцыю наважылі прымеркаваць да юбілею пачатку «Слуцкага збройнага чыну». «Сёння 95-я гадавіна пачатку супраціву мужных змагароў Случчыны супраць усталявання савецкай бальшавіцкай улады ў нашай краіне. Актывісты «Альтэрнатывы» наважылі ў межах кампаніі «За незалежную Беларусь» правесці чарговую акцыю, павіншаваць перш за ўсё менчукоў з такой важнай датай, з такім юбілеем і раздаць нацыянальную сімволіку», - сказаў Корбан.

На ягоную думку, такія акцыя можа паказаць, «наколькі менчукі ў нас актыўныя, патрыятычныя, як улады ставяцца да такой ініцыятывы».

Акцыя прадаўжалася каля сарака хвілін. Прыкладна праз паўгадзіны пасля яе пачатку да месца правядзення пад'ехала міліцэйская машына, а таксама мікрааўтобус з супрацоўнікамі сілавых структур у цывільным. Супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя звесткі Корбана, а адзін з сілавікоў пачаў здымаць мерапрыемства на відэакамеру. Аднак, акцыя скончылася без затрыманняў і складання пратаколаў.

«Слуцкi збройны чын» 1920 года было спробай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка. Цягам месяца, у лістападзе-снежні, ваенныя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых вяскоўцаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках