27 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: У 2015 годзе былі забітыя 110 журналістаў

«Рэпарцёры без межаў»: У 2015 годзе былі забітыя 110 журналістаў

У 2015 годзе адной з самых смяротных для журналістаў краінаў стала Францыя.

67 журналістаў загінулі падчас непасрэднага выканання прафесійных абавязкаў. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што ў 2015 годзе ў свеце праз прафесійную дзейнасць або па незразумелых прычынах было забіта 110 журналістаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Паведамляецца, што 67 журналістаў загінулі падчас непасрэднага выканання прафесійных абавязкаў. Абставіны гібелі і матывы забойства 43 медыйшчыкаў - не высветленыя, адзначаюць праваабаронцы.

У дакладзе «Рэпарцёраў без межаў» адзначаецца таксама, што ў 2015 годзе былі забітыя 27 журналістаў-грамадскіх актывістаў і сем супрацоўнікаў СМІ. Праваабаронцы адзначаюць, што колькасць ахвяр сярод журналістаў паказвае на трывожную тэндэнцыю аб «наўмысным гвалце ў дачыненні да журналістаў» і пра правал заканадаўчых ініцыятыў у абароне работнікаў СМІ. Адной з самых смяротных для журналістаў краін у 2015 годзе стала Францыя, якая заняла трэцяе месца пасля Сірыі і Іраку.

Гэта адбылося праз напад у студзені на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, што змяніла леташнія паказчыкі смяротнасці, калі дзве траціны смерцяў журналістаў адбыліся ў зонах баявых дзеянняў.

«Стварэнне спецыяльнага механізму для захавання нормаў міжнароднага права ў абароне журналістаў з'яўляецца абсалютнай неабходнасцю», - пракаментаваў справаздачу арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» яе генеральны сакратар Крыстоф Дэлуар.

З 2005 года ў свеце загінула 787 журналістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках