Турчынаў каардынуе наступ Нацгвардыі пад Марыупалем
5- 10.02.2015, 12:38
- 26,868
Сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў знаходзіцца ў зоне АТА для каардынацыі і кантролю лініі абароны.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе РНБА. «Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў у аўторак знаходзіцца ў зоне АТА для каардынацыі дзейнасці вайскоўцаў і прадстаўнікоў сілавога блока і кантролю лініі абароны на пярэднім краі баявых дзеянняў», - гаворыцца ў паведамленні.
«Цяпер Аляксандр Турчынаў знаходзіцца пад Марыупалем, дзе падраздзяленні Нацгвардыі прарвалі абарону праціўніка і перайшлі ў наступ», - дадалі ў РНБА.
Нагадаем, полк спецпрызначэння «Азоў» заяўляў аб вызваленні Паўлопіля і разгортванні «поўнамаштабнага наступу» каля Марыупаля.