10 красавiка 2020, Пятніца, 20:58
Заставайся дома!
Рубрыкі

Памерла народная артыстка Беларусі Вікторыя Мазур

4
Памерла народная артыстка Беларусі Вікторыя Мазур

Вікторыя Мазур пайшла з жыцця 1 сакавіка.

Пра гэта паведамляе сайт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

"Усё сваё творчае жыццё пасля заканчэння Магілёўскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі яна прысвяціла служэнню сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. З дня адкрыцця тэатра на яго сцэне артыстка стварыла больш за сорак роляў у аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах, а таксама шматлікіх канцэртах перад гледачамі Беларусі і замежных краін», - гаворыцца ў паведамленні.

Сярод найлепшых вобразаў, створаных Вікторыяй Мазур - Цэцылія, Сільва, Марыца, Тэадора, Віялета і Мадлен, Джулія ("Каралева чардаша", "Сільва", "Марыца", "Прынцэса цырка", "Фіялка Манмартра", "Д'ябальскі коннік" І.Кальмана); Разалінда, Аніна ("Жанчына-кажан", "Ноч у Вэнэцыі" І.Штраўса); Ганна, Фраскіта, Зорыка ды Ілона ("Вясёлая ўдава", "Фраскіта", "Цыганскае каханне" Ф.Легара); Долі ("Хэло, Долі!" Дж.Германа); Эліза Дулітл ("Мая цудоўная лэдзі" Ф.Лоў); Пэнэлопа ("Пэнэлопа" А.Журбіна); Насця ("Бабін бунт" Я.Пцічкіна), Паўлінка, Алімпіяда, Ірына ("Паўлінка", "Тыдзень вечнага кахання", "Спявае" жаўранак" Ю.Семянякі) ды іншыя.

Вікторыя Мазур была артысткай выдатнага творчага таленту. Ейная яскравая індывідуальнасць і ўнікальны голас, чароўнасць, акторскі талент, здольнасць з лёгкасцю спалучаць на сцэне выкананне складаных вакальных партый з харэаграфічным малюнкам ролі сталі адметнымі рысамі творчага стылю. Яна была лаўрэаткай шматлікіх усесаюзных і міжнародных конкурсаў, заслужанай артысткай БССР, у 1998 годзе была ўзнагароджаная ганаровай годнасцю народнай артысткі Беларусі.

Цывільная паніхіда адбудзецца 3 сакавіка 2015 года а 13:00 у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.