25 красавiка 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wizz Air закрывае філіял ва Украіне

1
Wizz Air закрывае філіял ва Украіне

Група Wizz Air з 20 красавіка закрывае сваю ўкраінскую авіякампанію «Віз Эйр Украіна».

Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Зачыняюцца маршруты ў Барселону, Валенсію, Кутаісі, Маскву, Мілан, Неапаль, Венецыю. Пасажырам, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы, вернуць іх поўны кошт, піша «Европейская правда».

Пры гэтым Wizz Air застаецца працаваць ва Украіне, але ў меншых маштабах. З 20 красавіка Wizz Air Hungary будзе выконваць толькі 8 рэйсаў ва Украіну і з Украіны - у Будапешт, Лондан, Кёльн, Дортмунд, Гамбург, Катавіцэ, Ларнаку і Мюнхен.

Пасажырам, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы на даты з 20 красавіка 2015 года, патрэбна перабраніраваць пералёт праз авіякампанію Wizz Air Hungary.

«4 чэрвеня адбудзецца адкрыццё базы ў Кіеве, на якой будзе грунтавацца адзін самалёт Airbus A320. Таксама 20 красавіка «Віз Эйр Украіна», авіякампанія, якая цяпер выконвае 16 рэйсаў двума самалётамі, спыняе сваю дзейнасць», - гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі адзначылі, што былі вымушаныя прыняць такую пастанову праз напружанасць ва Усходняй Украіне, дэвальвацыю і няўстойлівасць украінскай грыўні, абмежаванні плацяжоў пастаўшчыкам у сувязі з кантролем за замежнай валютай і нявызначанасцю новых парадкаў для авіяцыі і абмежаванняў, якія могуць быць гэтым выкліканыя.

Варта адзначыць, што кампанія Wizz Air Hungary цяпер будзе выконваць рэйсы ў адпаведнасці з венгерскім заканадаўствам і пасажыры вымушаныя будуць плаціць за кожную адзінку багажу. Украінская кампанія падавала права бясплатна правозіць адну адзінку багажу.

У паведамленні нічога не гаворыцца пра рэйсы ўкраінскай кампаніі са Львова, аднак на сайце квіткі на іх ужо не прадаюцца.

Як паведамлялася раней, Wizz Air Ukraine ўжо скараціла колькасць самалётаў з чатырох да двух у першай палове 2014 года, услед за скарачэннем колькасці самалётаў, якія базуюцца ў Кіеве, і прыпыненнем працы ў Данецку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках