Зяленскі даручыў ЗСУ наносіць апераджальныя ўдары па аб’ектах РФ
2- 24.06.2026, 23:09
- 1,748
ФОТА: GETTY IMAGES
Каб прадухіліць пашырэнне маштабаў вайны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў афіцыйнае даручэнне Галоўнаму ўпраўленню выведкі і Узброеным Сілам Украіны дзейнічаць на апярэджанне і наносіць удары па расійскіх аб’ектах, якія Крэмль выкарыстоўвае для вядзення і пашырэння вайны супраць Украіны.
Пра гэта ён напісаў у сацыяльных сетках.
Зяленскі падкрэсліў, што гістарычна Расія пабудавана на захопніцкіх прынцыпах, аднак Украіна вядзе выключна справядлівую вызвольную барацьбу.
«Расія ўжо не ўпершыню акупуе чужыя землі: расійская дзяржава складаецца з многіх заняволеных народаў, з украдзеных земляў. Мы змагаемся за сваю зямлю. Мы змагаемся за сваіх людзей. Мы змагаемся за справядлівасць для Украіны. Аддаў загад нашай выведцы і арміі дзейнічаць на апярэджанне ў дачыненні да тых аб’ектаў, якія расіяне выкарыстоўваюць для пашырэння маштабаў вайны», — заявіў прэзідэнт.