24 красавiка 2024, Серада, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пададзеная заяўка на правядзенне 25 сакавіка ў Менску Дня Волі

8
Пададзеная заяўка на правядзенне 25 сакавіка ў Менску Дня Волі

У 97-ю гадавіну абвяшчэння БНР апазіцыя правядзе шэсце і мітынг.

25 сакавіка ў Менску пройдуць шэсце і мітынг, прымеркаваныя да 97-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле заяўкі, збор удзельнікаў акцыі запланаваны каля кінатэатра «Кастрычнік» з 17 да 18 гадзін, пасля чаго з 18 да 19.15 адбудзецца шэсце на вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг да 20 гадзіны. Пра гэта паведамляе «Беларуская праўда» са спасылкай на аднаго з заяўнікаў Аляксея Янукевіча.

Акцыя пройдзе пад агульным лозунгам «Разам за мір і незалежнасць».

На мітынг запрошаны не толькі палітыкі, але і моладзевыя арганізацыі, прадпрымальнікі, незалежныя прафсаюзы, музыканты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках