30 красавiка 2024, aўторак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турысты назвалі Сантарыні найлепшай выспай Еўропы

5
Турысты назвалі Сантарыні найлепшай выспай Еўропы

Сайт TripAdvisor, які ўважаецца за адзін з самых аўтарытэтных сэрвісаў для падарожнікаў, склаў топ-лісты найлепшых выспаў Еўропы і свету.

Акрамя гэтага, выйшлі аналагічныя рэйтынгі і іншых частак планеты, піша «Карэспандэнт».

На думку экспэртаў TripAdvisor, найлепшай еўрапейскай выспай з'яўляецца Сантарыні ў Грэцыі, на другім і трэцім месцы размясціліся партугальская Мадэйра і грэцкі Крыт адпаведна.

1. Сантарыні, Грэцыя

Топ-10 найлепшых выспаў Еўропы:

1. Сантарыні, Грэцыя

2. Мадэйра, Партугалія

3. Крыт, Грэцыя

4. Закінф, Грэцыя

5. Фуэртэвентура, Гішпанія

6. Джэрсі, Нармандскія астравы, Вялікая Брытанія

7. Маёрка, Гішпанія

8. Капры, Італія

9. Тэнэрыфэ, Гішпанія

10. Корсіка, Францыя

А вось званне «Найлепшай выспы свету» атрымаў Карыбскі Правідэнсіалес, ён размясціўся на адну прыступку вышэй за гавайскую Маўі і на дзве за гандураскі Раатан.

Вызначэнне пераможцы праводзілася шляхам аналізу меркаванняў карыстальнікаў партала TripAdvisor. Экспэрты выкарыстоўвалі алгарытм, які ўлічвае якасць і колькасць адзнак гатэляў, рэстаранаў і славутасцяў, размешчаных на астравах.

1. Прэавідэнсіалес, Тэркс і Кайкас, Карыбскія выспы

Топ-10 найлепшых астравоў свету:

1. Прэавідэнсіалес, Тэркс і Кайкас, Карыбскія выспы

2. Маўі, Гаваі

3. Раатан, Гандурас

4. Сантарыні, Грэцыя

5. Востраў Таў, Тайланд

6. Мадэйра, Партугалія

7. Балі, Інданезія

8. Маўрыкій, Афрыка

9. Бора-Бора, Французская Палінезія

10. Фернанду-ды-Наронья, Бразілія

Вызначэнне пераможцы праводзілася шляхам аналізу меркаванняў карыстальнікаў партала TripAdvisor. Экспэрты выкарыстоўвалі алгарытм, які ўлічвае якасць і колькасць адзнак гатэляў, рэстаранаў і славутасцяў, размешчаных на выспах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках