4 траўня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Пакт Молатава-Рыбентропа патрэбен быў для абароны СССР, а Польшча сама вінавантая

77
Пуцін: Пакт Молатава-Рыбентропа патрэбен быў для абароны СССР, а Польшча сама вінавантая

Прэзідэнт Расеі станоўча ацаніў пагадненне паміж сталінскім СССР і фашысцкай Нямеччынай.

Президент России Владимир Путин считает, что пакт Молотова-Риббентропа был необходим для обеспечения безопасности СССР. С таким заявлением он выступил по итогам переговоров с канцлером Германии Ангелой Меркель. Таким образом он поддержал недавние высказывания министра культуры на этот счет, сообщает "Эхо Москвы".

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін мяркуе, што пакт Молатава-Рыбентропа быў патрэбны для бяспекі СССР. З такой заявай ён выступіў аб выніках перамоў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Такім чынам ён падтрымаў нядаўнія выказванні міністра культуры на гэты конт, паведамляе "Эхо Москвы".

У сваю чаргу Ангела Мэркель прызнала, што Нямеччына нясе адказнасць за развязванне вайны, і гэта - гістарычная адказнасць нямецкага народа. Як сказала канцлерка, Чырвоная Армія адыграла вызначальную ролю ў вызваленні Нямеччыны ад фашызму.

Уладзімір Пуцін заявіў, што ў пакце Рыбентропа-Молатава "быў сэнс", а Польшча "стала ахвярай уласнай палітыкі". Паводле ягоных слоў, СССР пайшоў на ўгоду з Гітлерам, каб "не дапусціць наўпроставага сутыкнення", паведамляе "Украінская праўда".

"Сэнс бяспекі Савецкага Саюза ў гэтым пакце быў", - мяркуе Пуцін.

Ён заявіў, што дагэтуль, пасля падпісання Мюнхенскага пагаднення Польшча сама хацела анэксаваць частку Чэхіі.

"Сталася так, што пасля пакта Молатава-Рыбентропа і падзелу Польшчы яна сама апынулася ахвярай той палітыкі, якую спрабавала праводзіць у Еўропе", - заявіў Пуцін.

А сучаснай Польшчы і краінам Балтыі, якіх абурыла заява кіраўніка Мінкульта Расеі Мядзінскага, які станоўча ацаніў пакт Рыбентропа-Молатава, Пуцін параіў "не жыць фобіямі мінулага".

Мэркель заявіла Пуціну, што гэты пакт "быў падпісаны на супрацьпраўным падмурку, але, вядома, Другую сусветную вайну ініцыявала нацыянал-сацыялістычная Нямеччына".

Нагадаем, пасля падпісання ў 1939 годзе пакта кіраўніком МЗС СССР і нацысцкай Нямеччынай Гітлер напаў на Польшчу, а Сталін захапіў украінскія ды беларускія землі, якія ўваходзілі дагэтуль у склад Польшчы, а ў 1940 годзе краіны Балтыі.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках