18 траўня 2024, Субота, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфарм шукае ўладальніка незалежнага сайта

27
Мінінфарм шукае ўладальніка незалежнага сайта
ФОТА: BELTA.BY

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне сайту «Свабодны рэгіён».

У лісце за подпісам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч паведамляецца, што ўладальнікам сайта вынесенае папярэджанне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам», піша freeregion.info.

Мінінфарм шукае ўладальніка рэсурсу. Прапануецца падаць у ведамства звесткі, якія тычацца ўладальніка гэтага інфармацыйнага рэсурсу, прынамсі, найменне юрыдычнай асобы (уладальніка) альбо прозвішча, імя, імя па бацьку асобы (уладальніка), а таксама юрыдычны адрас альбо адрас месцажыхарства.

Раней аналагічнае папярэджанне вынесенае сайту «Радыё Рацыя».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках