28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Ананіч цяпер можа выносіць папярэджанні нават амерыканскім СМІ

17
Святлана Калінкіна: Ананіч цяпер можа выносіць папярэджанні нават амерыканскім СМІ

У Беларусі ўсе ўстановы рыхтуюцца да «выбараў».

Міністэрства інфармацыі вядзе падрыхтоўку своеасабліва, выносячы папярэджанні незалежным СМІ, такім як «Радыё Рацыя», каб у патрэбны час даць справаздачу, што яны вартавалі інтарэсы дзяржавы, - кажа «Радыё Рацыя» шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна.

Але ў гэтым выпадку міністр інфармацыі Лілія Ананіч з такім жа поспехам можа вынесці папярэджанне амерыканскім СМІ, бо «Радыё Рацыя» зарэгістраванае і працуе на тэрыторыі Польшчы, адзначае экспэрт.

- Яны вынеслі папярэджанне як сайту, а сайты могуць быць зарэгістраваныя дзе заўгодна. Гэта ўжо дзейнічае новы закон. Шчыра кажучы, і ў самім міністэрстве экспэрты, юрысты не могуць дакладна адказаць, як ён будзе дзейнічаць. Тэарэтычна міністэрства цяпер можа выносіць папярэджанне нават амерыканскім СМІ. І Лілія Ананіч будзе першым чалавекам у свеце, які мае такія паўнамоцтвы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках