23 снежня 2024, панядзелак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Давайце змагацца не за абстрактныя «выбары», а за рэальных палітвязняў

20
Станіслаў Шушкевіч: Давайце змагацца не за абстрактныя «выбары», а за рэальных палітвязняў
Станіслаў Шушкевіч

Беларусам трэба браць прыклад з польскай «Салідарнасці».

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі і лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч абмеркаваў з актывам менскай арганізацыі фармат удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. «Беларуская праўда» прыводзіць асноўныя тэзісы выступу палітыка.

- У Беларусі выбараў няма, - нагадаў Станіслаў Шушкевіч. - Ёсць палітвязні, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў турме. Аднак усе ўжо забыліся пра Статкевіча, усе фармуюць нейкія ініцыятыўныя групы, усе хочуць атрымаць пэўныя рэсурсы пад выбары: Някляеў - забыўся, Мілінкевіч - забыўся. Сваімі дзеяннямі апазіцыя робіць рэжым легітымным.

Як на гэта ўсё глядзіць Еўропа? Па-рознаму. Марцін Шульц адназначна мяркуе, што выбараў няма і незразумела, чым займаецца апазіцыя. Ён, напрыклад, асабіста знаёмы з Мікалаем Статкевічам, таму тэму палітвязняў у Беларусі ўважае за галоўную.

У Майры Моры (кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі) іншая пазіцыя. На мой погляд, яна проста не разбіраецца ў пытанні і, фактычна, не ведае, што ёй рабіць.

Палітык распавёў пра тое, як на сітуацыю ў Беларусі паўплываюць вынікі выбараў у Польшчы. Станіслаў Шушкевіч параіў браць прыклад з дзеянняў прафзвязу «Салідарнасць» падчас ваеннага становішча 80-х гадоў.

- Можна адзначыць апошнюю падзею ў ЕЗ - перамогу на выбарах прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, - сказаў ён. - З ім палякі будуць нас падтрымліваць. Ён больш антыпуцінскі, чым <>bБраніслаў Камароўскі. Калі браць прыклад з Польшчы, то трэба ўспомніць гісторыю. Калі моладзь адсунула старых у бок, не стала іх слухаць - адбыліся змены. Для нас павінна паслужыць прыкладам паспяховая барацьба «Салідарнасці» з савецкай акупацыяй.

Удзел у выбарчай кампаніі 2015 многія партыі апраўдваюць «партыйнай дзейнасцю». Я шчыра кажу - ніякай «партыйнай дзейнасцю» ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам займацца немагчыма. Таму я прапаную - давайце змагацца не за абстрактныя «выбары», а за рэальных палітвязняў.

Яшчэ я хачу сказаць пра ўдзел у выбарах. Адкажыце мне на пытанне: як можна ўдзельнічаць у выбарах, калі пасля кампаніі 2010 апазіцыю пазапаўнялі відавочныя здраднікі? Я маю на ўвазе Раманчука і Рымашэўскага, якія давалі паказанні супраць Андрэя Саннікава.

У палітыка спыталі, ці патрэбен «тэхнічны» кандыдат ад апазіцыі на выпадак нейкіх форс-мажорных абставінаў, у выніку якіх Лукашэнка не зможа ўдзельнічаць у выбарах.

- Тэхнічны кандыдат ад апазіцыі можа быць не лепшым прэзідэнтам, чым, напрыклад, Гайдукевіч. У Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады ёсць кандыдатура годнага чалавека, але толькі для ўдзелу ў сумленных выбарах - без Лукашэнкі і Ярмошынай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках