24 лютага 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская народная партыя: Беларускія ўлады павінны вызваліць палітвязняў

2
Еўрапейская народная партыя: Беларускія ўлады павінны вызваліць палітвязняў

Дыялог ЕЗ з Менскам магчымы толькі пасля вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.

Спыненне пераследу журналістаў, вызваленне палітычных зняволеных, рэгістрацыя грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў і допуск апазіцыі да дзяржаўных СМІ будуць спрыяць дыялогу і кампрамісу паміж Беларуссю і Еўразвязам. Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі Еўрапейскай народнай партыі і лідараў краін Усходняга партнёрства паводле вынікаў сустрэчы 21 траўня.

Як паведамляе БелаПАН, у стасунках паміж ЕЗ і Беларуссю аўтары дэкларацыі прапануюць прыцягваць да перамоваў прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных арганізацый і палітычнай апазіцыі.

Яны таксама заклікалі Еўразвяз далучаць у галіновае супрацоўніцтва неасацыяваныя з ЕЗ краіны Усходняга партнёрства - Беларусь, Азербайджан і Арменію, кіруючыся мадэллю еўрапейскай палітыкі суседства, у тым ліку з перспектывай падпісання галіновых пагадненняў, якія будуць спрыяць інтэграцыі гэтых краін з Еўразвязам.

У дэкларацыі вітаецца прагрэс, дасягнуты ў пагадненні аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж ЕЗ і Беларуссю, а таксама высока ацэньваецца падтрымка ЕЗ і дзяржаў - сябраў УП беларускай грамадзянскай супольнасці і салідарнасць з тымі, хто падпадае пад палітычны пераслед у Беларусі праз свае дэмакратычныя перакананні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках