28 траўня 2024, aўторак, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння будзе вынесены прысуд Юрыю Рубцову

14
Сёння будзе вынесены прысуд Юрыю Рубцову
ЮРЫ РУБЦОЎ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Пракурор патрабуе для палітвязня тры гады калоніі.

Юры Рубцоў абвінавачваецца паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі) за тое, што неаднаразова адмаўляўся ад прапанаваных яму месцаў працаўладкавання падчас адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) у вёсцы Куплін (Пружанскі раён Берасцейскай вобласці) , піша сайт ПЦ «Вясна».

На пасяджэнні ў судзе пракурорка Зайцава папрасіла суддзю прызначыць палітвязню пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, піша сайт ПЦ «Вясна».

Днём 27 траўня ў судзе было заслухана звыш 15 сведак, якія паказалі, што Рубцоў не адмаўляўся катэгарычна ад працаўладкавання, а быў не згодны працаваць праз нізкі заробак.

Пасля двухгадзіннага перапынку суд заслухаў яшчэ некалькі сведак і перайшоў да спрэчак бакоў. Так, пракурорка угледзела ў шматразовых адмовах Рубцова ад працаўладкавання рэцыдыў наўмыснага злачынства і папрасіла прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2,5 года ў калоніі, а з улікам непагашанага тэрміну абмежавання волі - на 3 гады.

У сваю чаргу адвакат Рубцова звярнула ўвагу суда на тое, што актывіст не перашкаджаў працаўладкаванню, ён атрымаў накіраванне на працу, прайшоў медкамісію. Аднак пры афармленні прававой дамовы Рубцоў выявіў у дакуменце шэраг недахопаў, як ён палічыў, якія не дазволілі яму замацаваць працоўныя стасункі. Адвакат папрасіла апраўдаць свайго падабароннага ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, а ў выпадку прызнання віны прызначыць яму мінімальны тэрмін пакарання.

Сам Юры Рубцоў адзначыў, што праца зняволеных аплачваецца горш, чым праца свабодных грамадзян. У той жа час гомельскі актывіст распавёў, што яму пагражалі турэмным тэрмінам, калі ён не падпіша працоўную дамову. Аднак, сказаў ён, падпісанне працоўнага кантракту пад пагрозай супярэчыць Працоўнаму кодэксу Беларусі.

Прысуд Рубцову будзе вынесены 28 траўня.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў 53-гадовага Юрыя Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (ВУАТ), аднак з улікам амністыі рэальны тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцова абвінавацілі ў абразе суддзі суда Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 года ў Менску (арт. 391 КК).

Адбываючы пакаранне ў ВУАТ у вёсцы Куплін, асуджаны актывіст адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак. Рубцоў патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне (600 даляраў ЗША ў эквіваленце). Гэта і стала падставай для завядзення новай крымінальнай справы.

Да суда Юрыя Рубцова ўтрымлівалі ў следчым ізалятары горада Баранавічы (Берасцейская вобласць). 6 красавіка гомельскі актывіст абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць выстаўленых яму абвінавачванняў, паколькі ўважае абедзве крымінальныя справы ў дачыненні да яго сфабрыкаванымі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках