18 траўня 2024, Субота, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўездзе ў Менск вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням»

4

Расцяжка была размешчаная над ажыўленай трасай з боку аэрапорта.

Акцыя была праведзеная ў знак пратэсту супраць пераводу Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым і распачынанне другой справы супраць Юрыя Рубцова, паведаміў чытач charter97.org.

На ўездзе ў Менск вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням»

Нагадваем, што ў Беларусі працягваюцца расправы над апазіцыйнымі палітыкамі і грамадзянскімі актывістамі.

Так, 4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваўся Мікалай Статкевіч, была прынятая пастанова аб яго пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). А 6 траўня палітык быў этапаваны ў турму №4 горада Магілёва.

Супраць гомельскага актывіста Юрыя Рубцова, які знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Баранавічах (Берасцейская вобласць), была заведзеная дадатковая крымінальная справа паводле артыкула 415 КК (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках