Відэакамер у грамадскіх месцах стане больш
10- 29.09.2015, 21:50
- 77,934
У Беларусі камерамі абсталяваны амаль 16 тысяч аб'ектаў.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС.
Сігналы з больш 4,6 тысячы відэакамер паступаюць у аператыўна-дзяжурныя службы АУС.
Устаноўка сістэм відэаназірання ў месцах з масавым знаходжаннем людзей цяпер адзін з прыярытэтных напрамкаў. У перспектыве па ўсёй краіне створаць гарадскія, а затым і рэгіянальныя цэнтры відэаманіторынгу грамадскай бяспекі.
Усяго ж сёлета ў грамадскіх месцах учынена 15,5 тысячы злачынстваў - практычна столькі ж, як і за восем месяцаў мінулага.