11 траўня 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскія прадпрымальнікі маюць намер правесці марш у Менску

5
Слонімскія прадпрымальнікі маюць намер правесці марш у Менску
Фото: «Радыё Свабода»

На слонімскім рынку прайшоў сход ІП, дзе былі вылучаныя дэлегаты на рэспубліканскі форум.

Са словаў Віктара Марчыка, каардынатара грамадскай арганізацыі «Перспектыва» Гарадзенскай вобласці, на сход прыйшло амаль 50 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Сход прайшоў побач з зачыненымі кіёскамі, якія ўсе гэтыя дні не працуюць.

Як сцвярджае Марчык, да 90% шапікаў на слонімскім рынку цяпер не працуюць.

«Пакуль ніякіх пастаноў аб тым, каб наогул ліквідаваць дзейнасць, ніхто не прымае. Папросту сітуацыя такая, што прадпрымальнікі пастаўленыя ва ўмовы, пры якіх яны не могуць далей працаваць. Таму дэлегацыя, якую мы абралі на рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў, мае намер унесці прапанову правесці марш прадпрымальнікаў у Менску, каб усе заўважылі нашы праблемы», - кажа каардынатар ГА «Перспектыва».

Марчык таксама паведаміў, што цяпер на слонімскім рынку не працуюць многія прадпрымальнікі, нават, якія маюць усе дакументы на свой тавар. Яны прыпынілі сваю дзейнасць на знак салідарнасці з калегамі.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 г беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісаў рэшткаў.

500 прадпрымальнікаў рынку ў Полацку апоўдні 16 кастрычніка пачалі страйкаваць на знак пратэсту супраць масавых праверак, якія праводзяць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ. Сустрэча з адміністрацыяй не прынесла вынікаў. У раённай падатковай інспекцыі прадпрымальнікаў папярэдзілі пра тое, што праверкі прадоўжацца.

ІП не выключаюць новых акцый пратэсту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках