3 кастрычнiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрымальнікі не выйшлі на рынкі

115
Беларускія прадпрымальнікі не выйшлі на рынкі

(абноўлена - 16:00) Рынкі ў Менску і буйных гарадах пустуюць.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў кіраўнік арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, які наведаў многія рынкі сталіцы.

«Нехарчовы сектар у Ждановічах не працуе на 95%. І гэта ў выходны дзень, - распавёў ён. - Такога не было ніколі».

Адразу пасля прыезду Анатоля Шумчанкі на рынак, там, з яго слоў, з'явіліся амапаўцы.

На ТЦ Ждановичи непродовольственный сектор не работает на 95%.

Опубликовано Анатолием Шумченко 2 января 2016 г.

Лідар «Перспектывы» апублікаваў фота пустых шэрагаў менскіх рынкаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

ТЦ Заходний: не работает 85 % предпринимателей!

Опубликовано Анатолием Шумченко 2 января 2016 г.

На большасці менскіх рынкаў - такая ж сітуацыя, як і ў Ждановічах. На «Экспабеле» зачыненыя 70% гандлёвых кропак на другім паверсе гандлёвага цэнтра і амаль усе на вуліцы. Не працуе рынак у мікрараёне Уручча. Не выйшлі на працу большасць ІП у Гомелі, Глыбокім, Маладзечна, Барысаве і іншых гарадах.

ТЦ Экспобел: на втором этаже не работают 70%, на улице не работают почти 100%.

Опубликовано Анатолием Шумченко 2 января 2016 г.

Анатоль Шумчанка падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра навагодні адпачынак. Першыя дні новага года, з яго слоў, традыцыйна з'яўляюцца вельмі прыбытковымі для прадпрымальнікаў, бо пакупніцкая актыўнасць усё яшчэ высокая. «Тое, што людзі не выйшлі на працу менавіта ў гэтыя дні, паказвае, наколькі ўсё сур'ёзна. Мы прыносім прабачэнні пакупнікам за нязручнасці, але ўлады паставілі прадпрымальнікаў ва ўмовы, калі працаваць паводле дзейных законаў немагчыма», - заявіў лідар «Перспектывы» БелаПАН.

ТЦ Раковский кирмаш: на улице не работает 100 %, внутри не работает 95 % предпринимателей!

Опубликовано Анатолием Шумченко 2 января 2016 г.

14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа прэзідэнта №222 і тэхнічнага рэгламенту.

Згодна з указам №222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 студзеня 2016 ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расейскія пастаўшчыкі, у якіх беларускія ІП у асноўным закупляюць тавар, у большасці выпадкаў адмаўляюцца выдаваць дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне прадукцыі, альбо выдаюць фіктыўныя даведкі. Гэта становіцца падставай для штрафаў і канфіскацыі маёмасці ў беларускіх ІП. Іх неаднаразовыя просьбы да ўладаў скасаваць указ №222 так і не былі пачутыя.

Удзельнікі форуму прадпрымальнікаў прынялі антыкрызісны план развязання праблем малога бізнэсу. Яны, між іншым, прапануюць стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта працоўную групу з ліку ІП, занятых у раздробным гандлі, для выпрацоўкі аптымальнай пастановы для ўрэгулявання дзейнасці прадпрымальнікаў з улікам створанай уладамі сітуацыі.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках