28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліенку вызвалілі ў зале суда пад воклічы «Жыве Беларусь!»

10
Паліенку вызвалілі ў зале суда пад воклічы «Жыве Беларусь!»
ФОТА: SVABODA.ORG

Цэнтральны суд Менска прысудзіў Дзмітрыя Паліенку да двух гадоў пазбаўлення волі з двухгадовай адтэрміноўкай.

Актывіста «Крытычнай масы» прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт. Суд пастанавіў вызваліць Змітра Паліенку з-пад варты наўпрост у зале суда, паведамляе «Радыё Свабода».

Выхад актывіста з жалезнай клеткі прысутныя сустрэлі апладысментамі і воклічамі «Жыве Беларусь!»

Дзмітрый Паліенка быў затрыманы пасля разгону акцыі «Крытычная маса» 29 красавіка і з таго часу быў за кратамі. Як стала вядома на судзе, які праходзіў 11 кастрычніка, ужо на пачатку следства Дзмітрый Паліенка прызнаў, што парушаў правілы дарожнага руху, калі браў удзел у акцыі веласіпедыстаў, але не прызнаў сябе вінаватым у нападзе на міліцыянта і прычыненні яму шкоды.

Падчас працяглага следства сваіх паказанняў Паліенка не змяніў, а на судзе наогул адмовіўся іх даваць. У апошнім слове на працэсе Дзмітрый назваў дзейны палітычны рэжым у Беларусі дыктатурай і заявіў, што яго пераследуюць за палітычную барацьбу. З'яўленне ў абвінавачванні эпізоду пра нібыта распаўсюд ім парнаграфічных матэрыялаў Паліенка палічыў дадатковай помстай яму за палітычную актыўнасць. Дзмітрый заявіў, што ніколі не распаўсюджваў парнаграфію.

Пасля выхаду на волю Дзмітрый Паліенка падзякаваў усім, хто надаў яму падтрымку, і заявіў, што будзе абскарджваць прысуд, бо па-ранейшаму не ўважае сябе за вінаватага. Таксама актывіст збіраецца абскардзіць пастанову суда аб прымусовым накіраванні яго на лячэнне ад алкагалізму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках