27 красавiка 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй анансавала першы крок выхаду Брытаніі з ЕЗ

5
Тэрэза Мэй анансавала першы крок выхаду Брытаніі з ЕЗ
Тэрэза Мэй
ФОТА: 365INFO.KZ

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла аб хуткім прыняцці «вялікага закона адмены».

Пра гэта паведамляе Financial Times (пераклад - РБК).

Гаворка ідзе аб «вялікім законе адмены», як выказалася Тэрэза Мэй у інтэрв'ю Sunday Times, які «зноў зробіць Вялікабрытанію суверэннай і незалежнай дзяржавай».

Гаворка ідзе пра скасаванне Акту аб еўрапейскіх супольнасцях 1972 года, які ўвёў у дзеянне заканадаўства Еўрапейскага Звязу на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Чакаецца, што брытанская прэм'ерка абвесціць аб увядзенні закона, які скасоўвае Акт, на штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі ў Бірмінгеме ў нядзелю. Інфармацыя аб скасаванні гэтага Акту таксама будзе ўключана ў штогадовую прамову каралевы.

Мэй дадала, што не будзе чакаць заканчэння парламенцкіх выбараў у Нямеччыне, якія пройдуць восенню наступнага года, для актывацыі артыкула 50 Лісабонскай дамовы - афіцыйнае юрыдычнае апавяшчэнне партнёраў у ЕЗ, што краіна пакідае блок. Са слоў брытанскага прэм'ера, выбар часу для запуску працэдуры Brexit будзе грунтавацца на брытанскіх інтарэсах, а не на зручнасці еўрапейскіх краін.

«Улада законаў ЕЗ у Вялікабрытаніі скончыцца», - дадала яна.

У чэрвені гэтага года ў Вялікабрытаніі прайшоў рэферэндум аб выхадзе краіны з Еўрапейскага звязу. За тое, каб краіна пакінула блок, выказалася большасць - 51,9% жыхароў.

На пачатку верасня Мэй у адным са сваіх першых інтэрв'ю казала, што афіцыйныя перамовы з ЕЗ не пачнуцца да 2017 года, але паабяцала, што гэты працэс не зацягнецца. Тады ж яна заявіла, што Брытанія павінна быць гатовая да маючых адбыцца «цяжкіх часоў» у сувязі з Brexit. Пры гэтым яна выказала ўпэўненасць, што краіна «выме выгаду» ад выхаду з ЕЗ. З яе слоў, яна хоча бачыць «незалежную Вялікабрытанію, якая пракладае свой уласны шлях у свеце».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках