27 красавiка 2024, Субота, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія актывісты за дзень зрабілі тое, на што ўлады не маглі наважыцца гадамі

3

Эколагі прыбралі вытокі ракі Дзебры, пакуль камунальнікі беспаспяхова шукалі спосабы зрабіць гэта.

Актывісты і валанцёры грамадскага аб'яднання «Экапраект» загрузілі грузавік смецця, прыбіраючы вытокі невялікай магілёўскай рачулкі Дзебры.

На думку арганізатараў акцыі, малыя рэкі ў Магілёве патрабуюць павышанай увагі з боку ўлады і эколагаў, бо вельмі забруджаныя, іх стан блізкі да экалагічнага бедства. Камунальныя і прыродаахоўныя службы заяўляюць, што шукаюць спосабы выратавання малых рэк у межах горада. Але пакуль шукаюць, валанцёры наважылі прыбрацца самастойна.

«Сітуацыя на рэчцы сведчыць, што ўзровень экалагічнай пісьменнасці ў магілёўцаў нулявы, - распавяла «Радыё Свабода» адна з арганізатарак талакі, выкладчыца Беларуска-расейскага ўніверсітэта і актывістка «Экапраект» Ганна Скрыган. - Незразумела, як можна жыць і побач з месцам пражывання звальваць смецце гадамі. Гэта ж месца, дзе жыхары прылеглых дамоў бываюць даволі часта. Адпачываюць тут і ў той жа час забруджваюць рэчышча ракі».

«На агульным фоне беларускай чысціні гарадоў убачаным тут я ўражаны, - распавядае ўдзельнік талакі, які прыехаў з Кіева. - Я нават і не чакаў, што ў Беларусі ёсць такія забруджаныя месцы. Тутэйшая мясцовасць - проста сметнік».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках