3 траўня 2024, Пятніца, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў паабяцаў заробак «па пяцьсот»

121
Лукашэнка зноў паабяцаў заробак «па пяцьсот»
Фота: kp.ru

Разам з тым дыктатар заявіў, што не будзе павышаць заробак да магічных $500 без росту прадукцыйнасці працы.

Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень $500 пры ўмове адпаведнага росту прадукцыйнасці працы, паведамляе БелТА.

«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак $500 налета», - даручыў Лукашэнка магілёўскім чыноўнікам.

Разам з тым дыктатар звярнуў увагу, што павышаць заробак без росту прадукцыйнасці працы немэтазгодна. «Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім выпадку. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да $500 наблізіліся», - падкрэсліў Лукашэнка.

Нагадаем, што перад выбарамі 2010 года дыктатар абяцаў рэальны сярэдні заробак па краіне $1000.

«Да 15-га года мы павінны наблізіць суму заробку да 1000 даляраў у эквіваленце», – паабяцаў Лукашэнка ў 2010 годзе.

Між тым нават паводле афіцыйных звестак сярэдні заробак у Беларусі на пачатак восені складаў $375.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках