27 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі Францішак прызначыў 17 новых кардыналаў

Папа Рымскі Францішак прызначыў 17 новых кардыналаў
ПАПА РЫМСКІ ФРАНЦІШАК

13 з іх маладзейшыя за 80 гадоў - гэта азначае, што яны змогуць браць удзел у выбарах наступнага Папы.

Новыя кардыналы рэпрэзентуюць пяць кантынентаў і 11 краін. Большасць з іх - з краін, якія развіваюцца ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі, паведамляе расейская служба BBC.

Папа таксама прызначыў кардыналамі траіх біскупаў з ЗША, якія ўважаюцца за прыхільнікаў рэформаў у Рымска-каталіцкай царкве.

На думку назіральнікаў, новыя прызначэнні дазволяць ураўнаважыць моцныя пазіцыі кансерватараў сярод амерыканскіх кардыналаў.

Калегія кардыналаў выконвае функцыю дарадчага органа пры Папе, а таксама выбірае новага Папу на канклаве.

Кожны кардынал тэарэтычна мае магчымасць у будучыні ўзначаліць Рымска-каталіцкую царкву.

Спіс новых кардыналаў:

Арцыбіскуп Марыё Цэнары, пасланнік Ватыкана ў Сірыі

Арцыбіскуп Дзьедонэ Нзападзенга, Бангі, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка

Арцыбіскуп Карлас Асора Сьера, Мадрыд, Гішпанія

Арцыбіскуп Сэрджыа ды Раса, Бразілія

Арцыбіскуп Блейз Дж. Купіч, Чыкага, Злучаныя Штаты Амерыкі

Арцыбіскуп Патрык Д'Разарыё, Дака, Бангладэш

Арцыбіскуп Бальтазар Энрыке Парас Кардоса, Мерыда, Венесуэла

Арцыбіскуп Ёзэф Дэ Кесэль, Брусэль, Бельгія

Арцыбіскуп Морыс Піят, Порт-Луі, Маўрыкій

Арцыбіскуп Кевін Джозэф Фарэл, Далас, ЗША

Арцыбіскуп Карлас Агуіяр Рэцэс, Тлалнепланта, Мексіка

Арцыбіскуп Джон Рыбат, Порт-Морсбі, Папуа Новая Гвінея

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках