27 красавiка 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Марат Афанасьеў

8
Памёр Марат Афанасьеў
МАРАТ АФАНАСЬЕЎ

Артыкулы публіцыста Марата Афанасьева былі асабліва актуальныя апошнім часам.

Памёр намеснік галоўнага энэргетыка Беларускага металургічнага завода і дэпутат Вярхоўнага Савета ад Жлобіна.

Паводле адукацыі інжынер-электратэхнік, Марат Афанасьеў працаваў галоўным энэргетыкам на алюмініевых заводах у Карэліі і Егіпце, пасля — на розных пасадах на БМЗ. Укараніў амаль 150 рацыяналізатарскіх прапаноў, піша nn.by.

В 1990-1991 был председателем Жлобинского горсовета.

У 1990-1991 быў старшынём Жлобінскага гарсавету.

Ён уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Ад АГП быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, які разагнаў Лукашэнка ў 1996. Пасля ад АГП яго ж абіралі дэпутатам мясцовага савета ў Жлобіне.

Быў чалавекам цвёрдых прынцыпаў. Пасля яго засталіся жонка, двое дзяцей і трое ўнукаў.

У апошнія месяцы выйшлі выдатныя і актуальныя артыкулы Марата Афанасьва:

Дзіўная эканоміка.

Лукамор’я больш няма.

Пра АЭС ды ідыётаў.

План або прапаў.

Рэдакцыя charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім Марата Афанасьева.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках